"ДЫНАМА-МІНСК" — "МАЛАДЗЕЧНА-2018": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Пяць з паловай гадзін застаецца да чарговага паядынку "бела-сініх" у найвышэйшай лізе — належыць на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў межах 9-га тура змагацца з "Маладзечнам-2018". Пачатак у 19.00.
Прапануем заўзятарам напярэдадні атрымаць вялікую порцыю цікавай і карыснай інфармацыі дзякуючы афіцыйнай матчавай праграмцы, традыцыйна падрыхтаванай прэс-службай дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі. Унутры — інтэрв’ю і постэр Вадзіма Пігаса, расказ пра суперніка, склады каманд, статыстыяныя даныя.
Нагадаем, што пакупка папяровай версіі праграмкі дазваляе прыняць удзел у розыгрышы крутых прызоў у перапынку супрацьстаяння.