"ДЫНАМА-МІНСК" — "МАЛАДЗЕЧНА-2018": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У суботу, 17 мая, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" прыме паядынак 9-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025 — наша каманда пазмагаецца з "Маладзечна-2018". Пачатак у 19.00.
Разлічваем на добрую гульню ў выкананні хлопцаў Вадзіма Скрыпчанкі і чакаем усіх заўзятараў на трыбунах!
КВІТКІ
Кошт — 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35 рублёў). Набывайце:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;
- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень супрацьстаяння — у касах арэны з 12.00.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С23, для прыхільнікаў маладзечненцаў выдзелены В12 і В13.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў цэнтры сталіцы будзе воблачна, прагназуюцца ападкі. Слупок тэрмометра размесціцца ў адзнакі +9+11 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Уваход на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку з боку вул. Кірава адкрыюць у 19.00.
ФОРМА
Дзевяціразовыя чэмпіёны краіны апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з мінчанінам Антонам Лашуком, асістэнтамі якога стануць Дзяніс Емяльянчыкаў (Гомель) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты — Вячаслаў Наронскі (Мінск).
Інспектар матчу — Віктар Чэрнік (Гродна).
Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Назіраць за паядынкам можна з дапамогай тэлеканала "Беларусь 5".