"ДЫНАМА"-БДУФК — "ЗОРКА"-БДУ: 8 МАЯ Ў 19.00

У чацвер, 8 мая, нашу жаночую каманду чакае дамашняя сустрэча 9-га тура чэмпіянату краіны-2025. Прымаць зямлячак з "Зоркі"-БДУ належыць на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 19.00.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на гульню, якая абяцае быць напружанай і цікавай!
Войска Юрыя Малеева зрабіла выбар на карысць сініх маек і трусоў (брамнік — цалкам у чырвоным).
Працаваць на паядынку будзе брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Ігар Абрамаў. Інспектар матчу — Андрэй Васілевіч (абодва — Мінск).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей можна на Youtube-канале WF Belarus.