"ДЫНАМА"-БДУФК СТАРТУЕ Ў КУБКУ КРАІНЫ ГУЛЬНЁЙ З "БЕЛШЫНАЙ"

Адбылося лёсаванне 1/4 фіналу жаночага Кубку Беларусі-2025.
З гэтай стадыі на дыстанцыю выходзіць "Дынама"-БДУФК, якое з’яўляецца пяціразовым уладальнікам такога трафея (заваёўвала ва ўсе гады свайго існавання!).
Зараз падначаленым Юрыя Малеева належыць стартаваць дамашнім паядынкам з бабруйскай "Белшынай" — у сераду, 11 чэрвеня.
Таксама за пуцёўкі ў наступны этап пазмагаюцца "Днепр" (Магілёў) — "Мінск", "Дынама-Брэст" — "Віцебск", "Зорка"-БДУ (Мінск) — "Нафтан" (Наваполацк).
Фота: abff.by