"ДЫНАМА"-БДУФК — "ГОМЕЛЬ": 22 МАЯ Ў 16.00

У чацвер, 22 мая, наша жаночая каманда правядзе заключны паядынак чэмпіянату краіны-2025 перад міжнароднай паўзай "пад зборныя". На роднай "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А належыць у межах 12-га тура экзаменаваць "Гомель". Пачатак у 16.00.
Будзем рады кожнаму заўзятару на трыбунах! Уваход вольны.
Падначаленыя Юрыя Малеева з’явяцца на полі ў сініх майках і трусах (брамнік — увесь у чырвоным).
На гульні працуе брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Аляксей Рудовіч (Мінск) і Вікторыя Логінава (Віцебск). Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Станіслаў Савіцкі (абодва — Мінск).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале WF Belarus.