"ДЫНАМА"-БДУФК — АБФФ WU19: 18 МАЯ Ў 18.00

У нядзелю, 18 мая, наша жаночая каманда закрые гульнявую праграму першага круга чэмпіянату краіны-2025 — у родных сценах прыме зямлячак з АБФФ WU19. Супрацьстаянне адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А і пачнецца ў 18.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Падначаленыя Юрыя Малеева зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (галкіпер — цалкам у чырвоным).
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Мікіта Шыян, памочнікі — Яўген Клімовіч (абодва — Дзяржынск) і Мікалай Казак (Зембін). Чацвёрты — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Валерый Карапанаў (Гродна).
Жывая трансляцыя сустрэчы — на Youtube-канале WF Belarus.