ДУШАН БАКІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 10-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 10-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
У ганаровую адзінадцатку ўключаны адзіны прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выездзе зламіла супраціў "Гомеля" — 1:0.
Адзначаным аказаўся чарнагорскі форвард Душан БАКІЧ — аўтар пераможнага гола на 78-й хвіліне.