"ДНЕПР" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 3 МАЯ Ў 16.00

У суботу, 3 мая, нашу жаночую каманду, якая дэманструе пакуль стаадсоткавы вынік у чэмпіянаце краіны-2025, чакае выезд да аднаго са сваіх пераследнікаў. Гульня 8-га тура з "Дняпром" пройдзе ў Магілёве, у футбольным манежы па вул. Якубоўскага, 15А, і пачнецца ў 16.00.
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Іван Пугачоў (Смалявічы), памочнікі — Аляксандра Шараева і Маргарыта Міруца (абедзве — Віцебск). Чацвёрты — Алена Ільюшына (Магілёў). Інспектар матчу — Сяргей Гушча (Мінск).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале WF Belarus.