Наступны матч Гомель 25 мая (г) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БЕЗГАЛЯВАЯ НІЧЫЯ З "ЛАКАМАТЫВАМ"

24.05.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Найвышэйшая ліга

Матч 9-га тура

ЛАКАМАТЫЎ (ГОМЕЛЬ) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:0
ГОМЕЛЬ. 24 мая. Стадыён "Лакаматыў". Пачатак у 17.00. 70 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Васкабойны, Д.Утоўка, К.Някрэвіч (усе — Гродна).
ЛАКАМАТЫЎ: Прышывалка, Смальцар (Крыварот, 79), Рабаданаў, Гіжэўскі (Мілеўскі, 46), Шаўчэнка, Някрасаў, Страйчук (Кацынэль, 64), Давідовіч (Крывашэеў, 46), Драздовіч, Лазарчык, Музычэнка (к).
Запасныя: Яўг.Ісачэнка, Сычоў, Мызгін, Карасцялёў, Багамазаў.
ДЫНАМА-БДУФК: Каратай, Яг.Ісачэнка, Дубовік (к), Русакоў (Лісоўскі, 46), Серада (Заблоцкі, 46), Тарасян (Бекарэвіч, 76), Грабцэвіч, Жачко (Дзегцярэнка, 46), Аляксандраў, Васкабойнікаў (Сычык, 67), Луцковіч.
Запасныя: Ярашэвіч, Ваўрынюк, Цітоў, Бейня.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Грабцэвіч (82).