Наступны матч Гомель 25 мая (г) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"БЕЛА-СІНІЯ" АБНАВІЛІ РЭКОРД ПА ДАМАШНІХ ПЕРАМОГАХ

18.05.2025

У суботу, 17 мая, наша каманда аказалася мацнейшай за "Маладзечна-2018" у чэмпіянатным паядынку — 3:2.

Перамога стала для "бела-сініх" 16-й запар дамашняй у найвышэйшай лізе — такім чынам, абноўлены нацыянальны рэкорд у гэтай намінацыі.

Ранейшы, дарэчы, таксама належыў мінскаму "Дынама" (красавік — кастрычнік 1992 года).

Цяперашняя серыя стартавала 19 мая 2024-га ў супрацьстаянні з "Шахцёрам" (3:2). У далейшым падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі адолелі ў родных сценах "Нёман" (2:1), аднаклубнікаў з Брэста (1:0), "Гомель" (2:0), "Днепр" (2:0), "Мінск" (2:0), "Іслач" (2:0), "Славія" (2:0), "Арсенал" (2:0), "Слуцк-2024" (2:0), БАТЭ (1:0), "Смаргонь" (1:0), БАТЭ (2:1), "Мінск" (4:1), "Віцебск" (2:1) и маладзечненцаў.