АПЯЦЁНАК І МАЛАШЭВІЧ УПЕРШЫНЮ Ў НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ

Трэнерскі штаб галоўнай каманды нашай краіны вызначыўся з канчатковай заяўкай на хуткія кантрольныя паядынкі.
У спісе — 24 футбалісты, у тым ліку трыа прадстаўнікоў мінскага "Дынама": абаронцы Павел АПЯЦЁНАК і Вадзім ПІГАС, хаўбек Яўген МАЛАШЭВІЧ.
Адзначым, што для Апяцёнка і Малашэвіча гэта першае ў кар’еры запрашэнне ў нацыянальную зборную.
Беларусаў чакаюць спарынгі ў Мінску: у чацвер, 5 чэрвеня, — з казахстанцамі, у аўторак, 10-га, — з расіянамі.