АНДРЭЙ ЛУЦКОВІЧ ЗАБІЎ ДВА МЯЧЫ НА БАЛКАНАХ

Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, завяршыла выступленні ў другім кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўроаы-2025 U17.
На жаль, фінішаваць на верхнім таблічным радку групы 2 дывізіёна В не атрымалася — у ключавым супрацьстаянні крыху больш удачлівымі аказаліся гаспадары "пулькі" — баснійцы.
На Балканы адправілася дзевяць прадстаўнікоў мінскага "Дынама": брамнік Аляксандр АЛЕКСАНДРОВІЧ, абаронцы Сцяпан ЖЫГІМОНТ, Мацвей ЧАРНЯЎСКІ, хаўбекі Цімафей ГУДАЧ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Артур ЗАБЛОЦКІ, нападнікі Нурхан ГАСЫМАЎ, Андрэй ЛУЦКОВІЧ, Анатоль ЯСТАЧКІН.
12.5. БЕЛАРУСЬ U17 — Арменія U17 — 4:0 (АЛЕКСАНДРОВІЧ і ЖЫГІМОНТ правялі ўвесь матч, ЛУЦКОВІЧ аформіў дубль і быў заменены на 58-й хвіліне, ЗАБЛОЦКІ — на 75-й, ЯСТАЧКІН уступіў у гульню на 58-й и адзначыўся голам, ДЗЕГЦЯРЭНКУ і ГУДАЧА ўзнялі з лаўкі запасных на 75-й)
15.5. БЕЛАРУСЬ U17 — Сан-Марына U17 — 1:0 (ДЗЕГЦЯРЭНКА і ЛУЦКОВІЧ правялі ўвесь матч, ГУДАЧА замянілі на 46-й хвіліне, ЗАБЛОЦКАГА — на 89-й, ЯСТАЧКІН уступіў у гульню на 81-й, ГАСЫМАЎ — на 89-й)
18.5. БЕЛАРУСЬ U17 — Боснія і Герцагавіна U17 — 1:2 (АЛЕКСАНДРОВІЧ і ДЗЕГЦЯРЭНКА правялі ўвесь матч, ЛУЦКОВІЧ не рэалізаваў пенальці і быў выдалены за два папярэджанні на 90-й хвіліне, ЗАБЛОЦКАГА замянілі на 68-й, ЖЫГІМОНТА — на 77-й, ЯСТАЧКІН уступіў у гульню на 68-й)
Вынік. 1. Боснія і Герцагавіна U17 — 9. 2. БЕЛАРУСЬ U17 — 6. 3. Арменія U17 — 3. 4. Сан-Марына U17 — 0.
Фота: t.me/abffby