Наступны матч Іслач 11 мая (г) (16:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДБОР У АКАДЭМІЮ ФК "ДЫНАМА-МІНСК"

7.05.2025

Пачынаецца новы адбор у Акадэмію нашага клуба.

Узроставыя абмежаванні: хлопчыкі — 2017-20 годы нараджэння, дзяўчынкі — 2011-18 гг.н.

Прагляды адбудуцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) па суботах — 17, 24 і 31 мая. Збор у 9.45. Старт у 10.00.

Прыйсці неабходна ў суправаджэнні кагосьці з бацькоў, пры сабе мець спартовыя форму і абутак.

Тэлефоны трэнераў для даведак:

Дзмітрый Аляксандравіч Пархачоў (2017 г.н.) — +375 29 602 77 27

Станіслаў Андрэевіч Шыраеў (2018 г.н.) — +375 25 958 14 78

Мікіта Сяргеевіч Ерусалімаў (2019 г.н.) — +375 29 195 04 68

Іван Рыгоравіч Гарбар (2020 г.н.) — +375 29 872 48 24

Па дадатковых пытанняў адбору дзяўчынак звяртайцеся да Юрыя Веніямінавіча Расолькі (тел. +375 29 330 41 64; 2011-14 гг.р.) ці Марыі Аляксандраўны Талстой (+375 44 555 35 00; 2015-18 гг.н.).

Тыя, хто пройдзе адбор, будуць залічаны ў групы падрыхтоўкі — заняткі бясплатныя, тры разы на тыдзень па вечарах.

Адзначым, што Акадэмія ФК "Дынама-Мінск" паспяхова працуе цягам ужо доўгага часу і рыхтуе гульцоў, якія ў далейшым стабільна запатрабаваны на ўзроўні найвышэйшай і першай ліг чэмпіянату Беларусі.

У сезоне-2025 група выхаванцаў Акадэміі атрымлівае практыку ў асноўным складзе "бела-сініх" — Іван ШЫМАКОВІЧ, Павел АПЯЦЁНАК, Уладзіслаў КАЛІНІН, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Аляксей ЖАЧКО.