15 МАЯ — ДЗЕНЬ СЯМ’І

Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень сям’і, прызваны прыцягнуць дадатковую ўвагу да гэтага найважнейшага сацыяльнага інстытута.
Падтрымка сямей з дзяцьмі з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад аховай дзяржавы.
С 12 па 17 мая праводзіцца маштабная рэспубліканская акцыя "Разам — за моцную і здаровую сям’ю", у праграму якой уключаны марафон сямейных ролікаў.
ФК "Дынама-Мінск" з задавальненнем прыняў удзел у гэтай значнай ініцыятыве — і зычыць усім сваім сямейным заўзятарам любві, шчасця і дабрабыту!