14 МАГЧЫМЫХ СУПЕРНІКАЎ

Вызначаны ўсе патэнцыйныя апаненты мінскага "Дынама" па 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў-2025/26.
Адзначым, што "бела-сінія" на гэтым этапе з’яўляюцца нясеянымі. І могуць згуляць з адной з наступных каманд:
Лудагорац (Разград, Балгарыя)
ФКСБ (Бухарэст, Румынія)
Алімпія (Любляна, Славенія)
Мальмё (Швецыя)
Жальгірыс (Вільнюс, Літва)
РФШ (Рыга, Латвія)
Зрыньскі (Мастар, Боснія і Герцагавіна)
Лінкальн (Гібралтар)
КуПС (Куопіа, Фінляндыя)
ТНС (Лантсантфрэйд, Уэльс)
Дрыта (Гнілане, Косава)
Брэйдаблік (Коўпавагюр, Ісландыя)
Лінфілд (Белфаст, Паўночная Ірландыя)
Будучнасць (Падгорыца, Чарнагорыя)
Лёсаванне стартавай стадыі галоўнага еўракубка адбудзецца 17 чэрвеня.