ЖАНОЧЫ СУПЕРКУБАК — 6 САКАВІКА НА "ЮНІ"

Вызначаны дата і месца правядзення першага афіцыйнага паядынку жаночага беларускага сезона-2025.
У чацвер, 6 сакавіка, дзейсны чэмпіён і ўладальнік Кубка краіны — "Дынама"-БДУФК пазмагаецца за нацыянальны Суперкубак з удзельнікам кубкавага фіналу мінулага года "Мінскам".
Прынцыповыя суперніцы сустрэнуцца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 19.00.
Будзем рады бачыць усіх заўзятараў "бела-сініх" на гэтым матчы! Давайце горача падтрымаем нашых дзяўчат!