ЗГУЛЯЕМ З "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗАМ ДВУМА СКЛАДАМІ

У суботу, 15 лютага, "бела-сініх" чакае заключная праверка перад стартам айчыннага футбольнага сезона-2025.
На "сінтэтыцы" роднага стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А належыць згуляць два спарынгі з адным супернікам — жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам.
Першы матч пачнецца ў 11.30, другі — у 15.00.
Уваход для заўзятараў вольны.
Трансляцыя абодвух паядынкаў будзе арганізавана на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.