ЗГУЛЯЕМ З БАТЭ НА "ЮНІ"

Трэці трэніровачны тыдзень запар "бела-сінія" завяршаць кантрольным паядынкам.
Гэтым разам належыць сустрэцца з барысаўскім БАТЭ — у суботу, 8 лютага, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 14.00.
Уваход для заўзятараў — вольны. Запрашаем на трыбуны!
На афіцыйным Youtube-канале нашага клуба будзе дасяжна жывая трансляцыя матчу.
Нагадаем, што раней падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі адолелі ў спарынгах "Маладзечна-2018" (2:1) і мазырскую "Славію" (4:0).