ВЫКЛІК У ЖАНОЧУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ БЕЛАРУСІ

Галоўная жаночая каманда нашай краіны праз пару тыдняў стартуе ў групе 3 дывізіёна В Лігі нацый-2025: у пятніцу, 21 лютага, належыць згуляць з суперніцамі з Венгрыі, у аўторак, 25-га, — з сербкамі.
Новы галоўны трэнер Уладзімір Шындзікаў запрасіў да падрыхтоўкі да матчаў 23 футболісткі, у тым ліку квартэт з "Дынама"-БДУФК. У спісе Зарына КАПУСЦІНА, Дар’я МАНЮКОВА, Ганна СІНЯЎСКАЯ і Аліна ЧАРЛЁНАК.
Адзначым, што яшчэ адным удзельнікам "пулькі" з’яўляюцца прадстаўніцы Фінляндыі.