ВІКТАРУ ШЫШКІНУ — 70!

У суботу, 8 лютага, дзень нараджэння святкуе Віктар ШЫШКІН — вядомаму ў мінулым абаронцу мінскага "Дынама" спаўняецца 70 гадоў.
Выхаванец уральскага футбола выступаў за "бела-сініх" цягам пяці сезонаў (1978, 1982-85), правёў ва ўсіх турнірах 158 паядынкаў, забіў чатыры мячы. Станавіўся чэмпіёнам СССР-1982 і ўладальнікам бронзы саюзнай найвышэйшай лігі годам пазней. У 1983-м быў уключаны ў спіс 33 найлепшых гульцоў сезона ў СССР. Запісаў у актыў адзін матч за нацыянальную зборную СССР.
Сардэчна віншуем Віктара Максімавіча з юбілеем! Зычым здароўя, шчасця, дабрабыту і даўгалецця!