УЛАДАЛЬНІКІ АБАНЕМЕНТАЎ БЯСПЛАТНА ПРОЙДУЦЬ НА ГУЛЬНЮ З "НЁМАНАМ"

У суботу, 1 сакавіка, "бела-сінія" згуляюць першы ў годзе дамашні паядынак — з "Нёманам" у межах 1/8 фіналу Кубка краіны-2024/25. Стартавы свісток на "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" прагучыць у 14.00.
БЯСПЛАТНЫ ЎВАХОД на найважнейшы матч прадугледжаны ДЛЯ ЎЛАДАЛЬНІКАЎ АБАНЕМЕНТАЎ, прычым як на сезон-2025, так і на мінулы.
Для такой катэгорыі заўзятараў выдзелены сектар А5 — займайце любыя вольныя месцы.
Нагадваем, што набыць сезонныя абанементы можна штодня ў нашым клубным фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; час працы — 11.00-20.00, перапынак — 15.00-16.00).