У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ-2025 СТАРТУЕМ ДОМА СУПРАЦЬ "СМАРГОНІ"

У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" адбылося лёсаванне матчаў айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
Аб сваім першым апаненце даведаўся і дзейсны ўладальнік галоўнага нацыянальнага тытула ؙ— мінскае "Дынама".
Як і год таму, "бела-сінім" належыць стартаваць дамашняй сустрэчай са "Смаргонню". Гульнявыя дні — 13-16 сакавіка.
У хуткім часе на нашым сайце з’явіцца поўны календар паядынкаў чэмпіянату краіны.