У "БЕЛА-СІНІХ" — 13 ТРАФЕЕЎ У СУВЕРЭННАЙ ГІСТОРЫІ

У суботу, 22 лютага 2025-га, мінскія дынамаўцы ўпершыню ўзнялі над галавамі Суперкубак краіны — гэта аказалася магчымым дзякуючы перамозе 2:0 над "Нёманам".
Такім чынам, зараз у калекцыі "бела-сініх" у суверэннай беларускай гісторыі ўжо 13 трафееў: таксама дзевяць чэмпіёнств (1992, 92/93, 93/94, 94/95, 1995, 1997, 2004, 2023, 2024) і тры нацыянальных Кубкі (1992, 1993/94, 2002/03).
У даны спіс не ўключаем, але не забываем пра заваяванне нашым клубам Кубка сезона-1994, які з’яўляўся своеасаблівым папярэднікам суперкубкавых змаганняў.
Спадзяемся, у 2025 годзе падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі возьмуць яшчэ не адзін тытул!