СТАРТ ПРОДАЖУ СЕЗОННЫХ АБАНЕМЕНТАЎ — 11 ЛЮТАГА Ў 11.00

У аўторак, 11 лютага, пачнецца першы этап рэалізацыі сезонных абанементаў на дамашнія паядынкі "бела-сініх" у 2025-м.
Цягам шасці дзён — да сканчэння тыдня — абслугоўваць будуць толькі ўладальнікаў мінулагодніх абанементаў, якія хочуць захаваць за сабой ранейшыя месцы на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6; сектар D24).
Інфармацыя па цанавой палітыцы і размеркаванню сектароў арэны ў залежнасці ад катэгорыі размешчана па спасылцы.
Кожнага, хто набудзе абанемент, чакаюць прыемныя падарункі!
Фан-шоп на НАС "Дынама" працуе штодня з 11.00 да 20.00 (перапынак — 15.00-16.00).