РЭЗЕРВІСТЫ "БЕЛА-СІНІХ" — З ПЕРШАЙ ПЕРАМОГАЙ У ГОДЗЕ

Кантрольны матч
БАТЭ-2 (БАРЫСАЎ, Д2) — ДЫНАМА-МІНСК-2 (Д2) — 0:2 (0:1)
МІНСК. 15 лютага. КФП ФК "Мінск". Пачатак у 14.20.
ДЫНАМА-МІНСК-2: Пятрашка (Ярашэвіч, 46), Бейня, Цімахавец (Белавус, 46), Леанцюк (к), Каняхін, Грабцэвіч (Кібак, 46), Іванюковіч, Селязнёў, Ісачэнка (Тарасян, 65), Самуйлік, Тарасян (Саркісян, 46).
ГАЛЫ: 0:1 — Грабцэвіч (42, пас — Каняхін). 0:2 — Селязнёў (90, пас — Самуйлік).
Канчатковыя лічбы на табло ўсталяваў футбаліст, які знаходзіцца на праглядзе, — хаўбек Ілля СЕЛЯЗНЁЎ (2007). Ён, дарэчы, мае досвед выступленняў у першай лізе ў складзе "Шахцёра" з Петрыкава.