ПЕРАДГУЛЬНЯВАЯ ТРЭНІРОЎКА НА "ЮНІ"

"Бела-сінія" завяршылі палявую працу ў межах падрыхтоўкі да матчу за Суперкубак Беларусі-2025.
Перадгульнявая трэніроўка адбылася на "сінтэтыцы" роднага "Дынама-Юні" і цягнулася каля гадзіны. Стартавыя 20 хвілін былі адкрытымі для прадстаўнікоў СМІ.
Увазе зяўзятараў — фотагалерэя пятнічнага занятку.
Ну а да паядынку за трафей ужо менш за содні. Нашы хлопцы сустрэнуцца з "Нёманам" заўтра на стадыёне ФК "Мінск" па вул. Маякоўскага, 127/3. Пачатак у 14.00.