"НЁМАН" — "ДЫНАМА"-МІНСК: ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

Зусім няшмат часу засталося да старту айчыннага футбольнага сезона-2025 — ужо ў суботу, 22 лютага, на стадыёне ФК "Мінск" (вул. Маякоўскага, 127/3) пройдзе паядынак за Суперкубак краіны.
Войска Вадзіма Скрыпчанкі пазмагаюцца за ганаровы трафей з "Нёманам". Пачатак у 14.00.
КВІТКІ
Кошт — 8-10 рублёў. Набыць можна праз анлайн-сэрвіс Ticketpro ці ў любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы. У дзень супрацьстаяння — у касах арэны (з 12.00).
Для дынамаўскіх заўзятараў выдзелены сектары 4 і 5.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў сталіцы будзе воблачна і даволі марозна. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі -3-5 градусаў.
ФОРМА
Нашы хлопцы згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар Гецікаў (абодва — Гомель) і Юрый Хомчанка (Віцебск). Чацвёрты — Ігар Шумілаў (Азярцо).
Інспектар матчу — Анатоль Сяднёў (Магілёў).
Дэлегат АБФФ — Ігар Цаплюк (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры тытульную бітву пакажа тэлеканал "Беларусь 5".