НЕ СТАЛА ЎЛАДЗІМІРА ВОСТРЫКАВА

На 49-м годзе жыцця памёр вядомы ў мінулым беларускі футбаліст Уладзімір ВОСТРЫКАЎ, значная частка кар’еры якога прайшла ў мінскім "Дынама".
Тут таленавіты хаўбек дэбютаваў на прафесійным узроўні ў 1994-м, выступаў цягам шасці сезонаў, станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка краіны. У форме "бела-сініх" выходзіў на поле ў 102 афіцыйных паядынках, забіў 13 мячоў.
У далейшым абараняў колеры шэрагу іншых айчынных клубаў, а з 2009-га працаваў трэнерам у структуры сталічнага РЦАР БДУ.
Цырымонія развітання адбудзецца 12 лютага ў 13.00 ў рытуальнай залі №1 па вул. Альшэўскага, 12.
Выказваем самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Мікалаевіча!