НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ ПАЗМАГАЮЦЦА З "МЛ ВІЦЕБСК"

Моладзевы склад "бела-сініх", які планамерна рыхтуецца да старту ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2025, правядзе чарговы спарынг. Супернікам стане "МЛ Віцебск" — абсалютны навічок айчыннай найвышэйшай лігі.
Кантрольны паядынак адбудзецца ў суботу, 8 лютага, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Пачатак у 17.00.
Уваход для заўзятараў — вольны.
На афіцыйным Youtube-канале нашага клуба запланавана жывая трансляцыя матчу.