НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЗНОЎ ЗГУЛЯЮЦЬ З СУПЕРНІЦАМІ З БРЭСТА

Пасля паўзы, выкліканай паядынкамі зборных, "Дынама"-БДУФК вернецца к выкананню сваёй спарынг-праграмы. І правядзе заключны перад стартам беларускага жаночага сезона-2025 кантрольны матч у суботу, 1 сакавіка, на родным "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А).
У суперніцах — брэсцкія аднаклубніцы. Пачатак гульні — у 17.00 (можа нязначна зрушыцца з-за кубкавага супрацьстаяння нашай галоўнай каманды з "Нёманам").
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
Нагадаем, што падначаленыя Юрыя Малеева два тыдні таму ўжо сустракаліся з прадстаўніцамі горада над Бугам — і святкавалі выязную перамогу 2:0.