НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ АДОЛЕЛІ АДНАКЛУБНІЦ З БРЭСТА

Кантрольны матч
ДЫНАМА-БРЭСТ — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:2 (0:1)
БРЭСТ. 14 лютага. Футбольны манеж. Пачатак у 14.00.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук (Залётава, 46), Капусціна (Вацура, 79), Гаршкова (Тарадуда, 46), Манюкова, Капыша, Ціхамірава (Вашчук, 70), Чарлёнак (Каліноўская, 65), Піліпенка (к), Арцішэўская (Гузоўская, 56), Сіняўская, Харашчак (Карняенка, 79).
ГАЛЫ: 0:1 — Арцішэўская (27). 0:2 — Капыша (59).
Гэты спарынг быў для падначаленых Юрыя Малеева апошнім перад паядынкам за жаночы Суперкубак Беларусі.