НАШ МОЛАДЗЕВЫ СКЛАД ПРАВЯДЗЕ СПАРЫНГ У ВЯСНЯНЦЫ

У суботу, 15 лютага, рэзервістаў "бела-сініх" чакае чацвёрты ў межах падрыхтоўкі да сезона-2025 кантрольны паядынак. І першы — не на родным "Юні".
Гуляць з барысаўскім БАТЭ-2 належыць на КФП ФК "Мінск" у сталічнай Вяснянцы. Пачатак у 14.20.
Нагадаем, што абедзве каманды з’яўляюцца ўдзельнікамі другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны.