МЕДЫЯПЛАНЫ "БЕЛА-СІНІХ" НАПЯРЭДАДНІ ГУЛЬНІ ЗА СУПЕРКУБАК

У суботу, 22 лютага, наша каманда адкрые гульнявую праграму айчыннага сезона-2025 паядынкам з "Нёманам". На коне стаіць Суперкубак краіны, які "бела-сінія" яшчэ не заваёўвалі.
За дзень да трафейнай бітвы адбудуцца традыцыйныя ў такіх выпадках медыямерапрыемствы. У 16.00 на стадыёне "Дынама-Юні" пачнецца перадгульнявая трэніроўка — стартавыя 20 хвілін будуць адкрытымі для прадстаўнікоў СМІ.
Перадматчавая прэс-канферэнцыя запланавана на 18.00 і пройдзе ў Доме футбола (пр-т Пераможцаў, 20/3). На пытанні журналістаў адкажуць галоўны трэнер Вадзім Скрыпчанка і адзін з гульцоў дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі.