МАЦВЕЙ МІХАЙРЫН ПЕРАБРАЎСЯ Ў "АРСЕНАЛ"

Малады абаронца Мацвей МІХАЙРЫН пасля года выступленняў за "бела-сініх" стаў футбалістам дзяржынскага "Арсенала".
У мінулым сезоне ураджэнец Брэста правёў у форме нашай галоўнай каманды шэсць афіцыйных паядынкаў (чэмпіянат — 5, Кубак ؙ— 1), а таксама запісаў сабе ў прафайл 20 матчаў за "Дынама-Мінск"-2, які выступаў у першай лізе (2 галы, 1 асістэнцкі бал).
Дзякуем Мацвею за добрасумленную якасную працу і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!