КВІТКІ НА ПАЯДЫНАК ЗА СУПЕРКУБАК — НА TICKETPRO

Праграму афіцыйных матчаў года наша галоўная каманда адкрые ў суботу, 22 лютага, калі пазмагаецца за Суперкубак Беларусі-2025 з "Нёманам".
Паядынак прыме стадыён ФК "Мінск" (вул. Маякоўскага, 127/3). Стартавы свісток прагучыць у 14.00.
Квіткі на гульню дасяжны для набыцця на сайце ticketpro.by.
Для заўзятараў "бела-сініх" выдзелены сектары 4 і 5 — кошт квітка складзе 8 рублёў.
Спадзяемся, дынамаўская тарсіда максімальнай колькасцю прыйдзе на трыбуны і гарачай падтрымкай дапаможа сваім улюбёнцам у заваяванні ганаровага трафея!