КІРЫЛ КОЎШ І ДЗМІТРЫЙ НІЖНІК — ДА КАНЦА СЕЗОНА Ў "ЛАКАМАТЫВЕ"

Яшчэ два маладых футбалісты "бела-сініх" аддадзены ў арэнду — абодва да сканчэння сезона адправіліся ў першалігавы гомельскі "Лакаматыў".
Цэнтральны абаронца Кірыл КОЎШ (2004) у такім статусе раней гуляў за пінскую "Хвалю" (2023; 29 матчаў) і наваполацкі "Нафтан" (другая палова 2024-га; 7). А да сярэдзіны мінулага года запісаў у прафайл 13 паядынкаў за "Дынама-Мінск"-2.
Апорнік Дзмітрый НІЖНІК (2003) правёў адзіную сустрэчу за нашу галоўную каманду 19 чэрвеня 2024-га — у межах 1/16 фіналу Кубку краіны супраць "Міёр". Таксама мае досвед выступленняў за моладзевы склад у Д2 (першая палова 2024-га; 13/3 гола). Раней на правах арэнды знаходзіўся ў тым жа "Лакаматыве" (2021, 2023; 37/1) і "Нафтане" (другая палова 2024-га; 6).