КАМАНДЫ АКАДЭМІІ ПАЗМАГАЮЦЦА З РАВЕСНІКАМІ З РАСІІ

Ліцэнзійныя ўзросты "бела-сініх" працягваюць падрыхтоўку да ўзнаўлення юнацкага чэмпіянату краіны-2024/25.
У хуткім часе дзве каманды Акадэміі атрымаюць каштоўны досвед супрацьстання равеснікам з-за мяжы — сбор у Беларусі правядзе "Алмаз-Антэй" з Санкт-Пецярбургу, укамплектаваны футбалістамі 2007-08 гадоў нараджэння.
З гэтым супернікам пазмагаюцца нашы абоймы U17 (трэнеры Ўладзімір Ржэўскі, Уладзіслаў Барысенка) — у пятніцу, 7 лютага, і U18 (трэнеры Вячаслаў Яраслаўскі, Павел Рыбак) — у сераду, 12-га.
Абодва спарынгі прыме стадыён "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Пачатак у 14.30 і 16.15 суадносна.