ІВАН ФРАЛОЎ — У АРЭНДЗЕ Ў "БЕЛШЫНЕ"

Брамнік рэзервовай каманды "бела-сініх" Іван ФРАЛОЎ да сканчэння сезона-2025 будзе выступаць за бабруйскую "Белшыну", якая ставіць задачу вярнуцца ў айчынную найвышэйшую лігу.
У мінулым годзе малады ураджэнец Полацка прыняў удзел у 13 матчах за "Дынама-Мінск"-2 — і ў пяць выпадках пакідаў свае валоданні ў недатыкальнасці.
Зычым Івану замацавацца ў аснове "шыннікаў" і зрабіць значны якасны крок наперад!