ДЫНАМАЎСКУЮ МОЛАДЗЬ ЧАКАЕ СПАРЫНГ З "ДНЯПРОМ-ЮНІ"

Рэзервісты "бела-сініх" працягваюць падрыхтоўку да выступлення ў першай лізе чэмпіянату краіны-2025. І ў сераду, 26 лютага, правядуць чарговы кантрольны матч.
На стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А належыць пазмагацца з дублёрамі магілёўскага "Дняпра" (Д3). Пачатак у 14.30.
Уваход для заўзятараў — вольны.