ДЫНАМАЎЦЫ ВЫСТУПЯЦЬ НА "КУБКУ РАЗВІЦЦЯ"-2025

Напрыканцы тыдня ў сталічным футбольным манежы стартуе XXI міжнародны юнацкі "Кубак развіцця". У традыцыйных спаборніцтвах прымуць удзел каманды, сфармаваныя з гульцоў не старэйшых за 2008 год нараджэння.
У склад зборнай нашай краіны запрошана восем выхаванцаў Акадэміі "бела-сініх": брамнік Аляксандр АЛЯКСАНДРОВІЧ, абаронцы Ўладзіслаў ВАЎРЫНЮК і Мацвей ЧАРНЯЎСКІ, хаўбекі Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Артур ЗАБЛОЦКІ і Ягор МОЎЧАН, нападнікі Андрэй ЛУЦКОВІЧ і Артур ЧУМАК.
На групавым этапе беларусы пазмагаюцца з равеснікамі з Таджыкістана (16 лютага, 18.00), Узбекістана (17-га, 18.00) і бразільскай BCS Academy (19-га, 18.00).
Поўны календар турніру дасяжны па спасылцы.
Адзначым, што Заблоцкі, Моўчан і Луцковіч ужо маюць досвед выступленняў за "Дынама-Мінск"-2 ў другім па значнасці дывізіёне нацыянальнага чэмпіянату.