"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У суботу, 1 сакавіка, наша каманда пастараецца заваяваць пропуск у наступны этап Кубка краіны-2024/25 — для гэтага неабходна ў межах 1/8 фіналу ў родных сценах адолець "Нёман".
Паядынак адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А і пачнецца ў 14.00.
КВІТКІ
Кошт — 6-13 рублёў.
Набывайце на Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі, у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень гульні — у касах "Дынама-Юні" з 10.00.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С3, для прыхільнікаў гарадзенцаў выдзелены В5.
Уладальнікам абанементаў на сезоны-2024 і -2025 прапануецца займаць любыя вольныя месцы на сектары А5.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Брама на арэну з боку вул. Акадэміка Вышалескага будзе адчынена ў 12.30.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём у сталіцы будзе воблачна, ападкаў не прагназуецца. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +1+3 градусы.
ФОРМА
Войска Вадзіма Скрыпчанкі выйдзе на газон у белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Ігарам Шумілавым (Азярцо), асістэнтамі якога стануць Антон Гусеў і Максім Арабей (абодва — Мінск). Чацвёрты — Мікіта Шыян (Дзяржынск).
Інспектар матчу — Валерый Вялічка (Мінск).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей можна толькі на Youtube-канале АБФФ.