"ДЫНАМА-МІНСК"-2 СУСТРЭНЕЦЦА З ПРАДСТАЎНІКОМ Д1

На гэтым тыдні моладзевы склад "бела-сініх" згуляе ў сераду, 19 лютага, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А.
У 13.30 падначаленыя Вячаслава Гярашчанкі, якія вядуць падрыхтоўку да старту ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2025, пачнуць высвятляць адносіны з прадстаўніком найвышэйшай лігі "Смаргонню".
Уваход для заўзятараў — вольны.