"ДЫНАМА"-БДУФК СУСТРЭНЕЦЦА З "ЗОРКАЙ"-БДУ

Другі ў годзе кантрольны матч наша жаночая каманда зноў правядзе на "сінтэтыцы" роднага стадыёна "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А).
У суботу, 8 лютага, падначаленыя Юрыя Малеева пазмагаюцца з зямлячкамі з "Зоркі"-БДУ. Пачатак у 11.00.
Уваход для заўзятараў — вольны.
Нагадаем, што спарынг-праграму ў межах падрыхтоўкі да сезона-2025 пяціразовыя чэмпіёнкі Беларусі адкрылі разгромам зборнай Азербайджана WU19 — 8:0.