ДАНІІЛ СІЛІНСКІ ПРАЦЯГНЕ ВЫСТУПАЦЬ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"

Мінскае "Дынама" падоўжыла арэнду апорніка Данііла СІЛІНСКАГА ў "Гомеля".
У такім жа статусе ураджэнец Баранавічаў абараняў колеры "бела-сініх" у мінулым годзе. Правёў шэсць паядынкаў (чэмпіянат — 5, Кубак — 1).
Зычым Даніілу ў сезоне-2025 якасных выступленняў і мноства яскравых станоўчых эмоцый!