Наступны матч 22 лютага Нёман (н) (14:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДА СКЛАДУ "БЕЛА-СІНІХ" ДАЛУЧЫЎСЯ МУСТАФА ДЖЫМЕ

21.02.2025

Кантракт з нашым клубам падпісаў нападнік Мустафа ДЖЫМЕ, які прадстаўляе Цэнтральнаафрыканскую рэспубліку.

Навабранец "бела-сініх" нарадзіўся 12 чэрвеня 2003-га ў горадзе Бімба. Выхаванец мясцовай футбольнай школы "Ecole Foot Ngato" (першы трэнер Себасьяс Нгата). У 2020-24 гадах выступаў за "Рэд Стар" са сталіцы ЦАР Бангі.

Напрыканцы мінулага жніўня адкрыў легіянерскі этап кар’еры — перабраўся ў "Мінск", дзе адразу пераўтварыўся ў галоўную ўдарную сілу. У беларускай найвышэйшай лізе-2024 правёў тузін паядынкаў, забіў шэсць мячоў. Быў прызнаны найлепшым футбалістам 25-га тура, пасля таго як аформіў хет-трык у вароты "Іслачы" (3:2).

Адзіны пакуль раз у форме галоўнай зборнай роднай краіны выходзіў 28 жніўня 2022-га — супраць кангалезцаў у межах адборачнай кампаніі чэмпіянату афрыканскіх нацый.

Зычым Мустафе хутка адаптавацца і дэманстраваць свой максімум у кожнай гульні!