Наступны матч 1 сакавіка Нёман (д) (14:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЦЭНЫ АБАНЕМЕНТАЎ НА СЕЗОН-2025 ЗАСТАЛІСЯ РАНЕЙШЫМІ

6.02.2025

Увазе заўзятараў!

На наступным тыдні пачнецца продаж сезонных абанементаў, якія дазваляюць наведаць усе дамашнія паядынкі нашай каманды ў 2025 годзе — у чэмпіянаце і Кубку Беларусі.

Адразу ж пра новаўвядзенне. Цягам першых шасці дзён будуць абслугоўвацца толькі ўладальнікі мінулагадовых абанементаў, якія жадаюць захаваць свае ранейшыя месцы на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Потым сезонныя праходкі стануць дасяжнымі для набыцця іншымі ахвочымі.

Дасяжны тры катэгорыі абанементаў. Дарэчы, цэны засталіся нязменнымі!

1-я — 135 рублёў на верхні ярус сектароў А4, А5, А6, А7;

2-я — 95 рублёў на сектар А3, ніжні ярус сектароў А4, А5, А6, А7, верхні ярус сектароў А8, С20, С21, С22;

3-я — 65 рублёў на сектары А1, А2, А10, С19, С23, верхні ярус сектара А9, ніжні ярус сектароў С20, С21, С22.

Сектар актыўнай падтрымкі (фанаты) — С23, гасцявыя — В12 і В13.

Прадугледжаны такія зкіжкі:

30% — для ўладальнікаў абанементаў на сезон-2024;

40% — для дзяцей 6-18 гадоў і студэнтаў;

50% — для пенсіянераў і інвалідаў II групы.

Бясплатна абанементы ўручаць ветэранам Вялікай айчыннай вайны, ліквідаратам аварыі на ЧАЭС, інвалідам I групы і ўдзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане.

Для актывацыі зніжкі неабходна пры набыцці абанемента прад’явіць дакумент, які засведчвае асобу, і пацвердзіць права на яе атрыманне (абанемент на сезон-2024, даведка з вучэбнай установы ці студэнцкі білет, пенсійнае пасведчанне). Для замовы бясплатнага абанемента адпраўляйце на е-мэйл fan@dinamo-minsk.by.

Абанементы на сезон-2025 рэалізуюцца толькі ў фан-шопе "бела-сініх" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6; сектар D24).

Фірмовая крама адкрыта штодня з 11.00 да 20.00 (перапынак — 15.00-16.00).

Чакаем усіх!