АБАНЕМЕНТЫ НА СЕЗОН-2025 — ДЛЯ ЎСІХ АХВОЧЫХ

З панядзелка, 17 лютага, стартуе другі этап рэалізацыі сезонных абанементаў на дамашнія матчы "бела-сініх" у 2025 годзе.
Адгэтуль у клубным фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6; сектар D24) чакаюць усіх ахвочых. Прычым кожнаму пакупніку бонусам уручаць прыемныя падарункі.
Фірмовая крама адкрыта штодня з 11.00 да 20.00 (перапынак — 15.00-16.00).
Інфармацыю па цанавой палітыцы і размеркаванню сектароў арэны ў залежнасці ад катэгорыі абанемента можна атрымаць па спасылцы.