ВЫКЛІК У ЗБОРНУЮ БЕЛАРУСІ U19
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, у хуткім часе стартуе ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2026 U19.
Канкурэнтамі па групе 3 у барацьбе за пуцёўкі ў элітны раўнд з’яўляюцца равеснікі з Грэцыі (12 лістапада), гаспадары квартэту — туркі (15-га) і ліхтэнштэйнцы (18-га).
У выязным спісе ёсць футбалісты мінскага "Дынама" — хаўбекі Арцём ГРАБЦЭВІЧ і Ягор МОЎЧАН.
Нагадаем, што абодва ў гэтым сезоне абараняюць колеры "бела-сініх" у другім дывізіёне-2025 і Юнацкай лізе УЕФА-2025/26.







