ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ "ЛУДАГОРАЦ" U19 — "ДЫНАМА-МІНСК" U19
Самы час убачыць, як каманда "бела-сініх" на чале з Сяргеем Яромкам прабівалася ў 3-і раўнд "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
Нагадаем, што пуцёўку гарантаваў поспех у гасцявым паядынку з равеснікамі з балгарскага "Лудагорца" — 2:0. Прычым нашы хлопцы цягам заключнай трэці гадзіны дзейнічалі ў меншынстве — і менавіта на тым адрэзку забілі сапраўды залаты мяч.
Абедзве выніковыя атакі і іншыя небяспечныя моманты супрацьстаяння — у відэааглядзе, размешчаным на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".







