Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗЯЛІ ВЕРХ НАД "КАНАНІРАМІ"

8.11.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 28-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — АРСЕНАЛ (ДЗЯРЖЫНСК) — 1:0 (0:0)
МІНСК. 8 лістапада. Нацыянальны футбольны стадыён. Пачатак у 17.00. 3201 глядач.
СУДДЗІ: П.Каранец, В.Русак (абодва — Жодзіна), Д.Галавач (Віцебск).
ДЫНАМА-МІНСК: Канавалаў, Калінін, Бегуноў (к), Ібрагім, Малашэвіч, Мякіш, Чабанаў (Педра Ігар, 63), Дземчанка, Вакуліч (Цапянкоў, 63), Варданян (Бахар, 46), Джыме (Віціньё, 75).
Запасныя: Шымаковіч, Гаўрыловіч, Кролік, Падстрэлаў, Шаўчэнка, Дзенісюк.
АРСЕНАЛ: Сарока, Уласенка, Аруцюнян, Лавец (к), Арашкевіч, Мокін (Вашкевіч, 82), Гаявы, Луцік (Капленка, 82), Васільеў, Сотнікаў, Шчацінін (Ішуцін, 76).
Запасныя: Санько, Міхаленка, Скшынецкі, Акунец, Волкаў.
ГОЛ: 1:0 — Бахар (78, пас — Віціньё).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Калінін (74), Ішуцін (86).